Звароты


2 студзеня 2023 года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні, унесеныя ў Закон Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” (далей – Закон). У сувязі з гэтым змяніўся парадак падачы электронных зваротаў. Электронныя звароты неабходна падаваць пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб – звароты.

Электронныя звароты разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзейнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя апавяшчэнні) у выпадках, калі:

  • заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ або адначасова накіраваць пісьмовы адказ і адказ на адрас яго электроннай пошты;
  • у электронным звароце ўказаны адрас электроннай пошты, па якім па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ (апавяшчэнне).


ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ
ПІСЬМОВЫЯ ЗВАРОТЫ
АСАБИСТЫ ПРЫЁМ