iНЖЫНЕРНА-ГЕАДЭЗiЧНЫЯ ПОШУКI

Спецыялістамі аддзела выконваецца поўны комплекс інжынерна-геадэзічных пошукаў, а таксама геадэзічных работ у будаўніцтве.

Велізарны вопыт, атэставаныя спецыялісты і сучаснае абсталяванне дазваляюць максімальна аператыўна і дакладна праводзіць ніжэйпералічаныя працы:

1.Інжынерна-геадэзічныя пошукi:

  • тапаграфічная здымка – комплекс геадэзічных работ, што выконваюцца на мясцовасці для складання тапаграфічных планаў, якія ў сваю чаргу з’яўляюцца асновай для распрацоўкі праектнай дакументацыі. На тапаграфічных планах адлюстроўваецца рэльеф, размяшчэнне на ўчастку будынкаў і збудаванняў (форма і становішча асобных частак, адзнакі цокальнай часткі і прыступак будынкаў), усе існуючыя камунікацыі і расліннасць (дрэвы і хмызнякі);
  • iнжынерна-геадэзічная здымка фасадаў – адлюстраванне памераў, вышынных адзнак элементаў фасадаў будынка і яго контураў. Інжынерна-геадэзічная здымка фасадаў неабходная пры распрацоўцы праектаў рэстаўрацыі будынкаў, уключаных у пералік гісторыка-культурных каштоўнасцяў, а таксама пры распрацоўцы канструктарскай дакументацыі навясных вентыляваных фасадаў і шклопразрачных канструкцый.

2.Геадэзічныя работы ў будаўніцтве:

  • стварэнне планава – высотнай геадэзічнай разбівачнай асновы для будаўніцтва (перанясенне ў натуру габарытаў і восяў будынкаў і збудаванняў трас інжынерных сетак, добраўпарадкавання, а таксама абсалютна любых праектных рашэнняў, закладка і перадача адзнак на часовыя рэпера);
  • геадэзічнае суправаджэнне будаўніча-мантажных работ (геадэзічны кантроль дакладнасці геаметрычных параметраў у працэсе ўзвядзення ўсіх канструкцый будынкаў і пры пракладцы інжынерных сетак);
  • геадэзічныя выканаўчыя здымкі (афармленне выканаўчых здымак пры ўзвядзенні будынкаў, падземных збудаванняў і інжынерных сетак).