Тэхнiчны нагляд

Тэхнічны нагляд уключае ў сябе нагляд за адпаведнасцю будаўнічых прац, ужывальных матэрыялаў, вырабаў, канструкцый патрабаванням абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў, зацверджанай праектнай дакументацыі і ўключае ў сябе:

– тэхнічны нагляд за агульнабудаўнічымi працамi;

– тэхнічны нагляд за будаўніцтвам (добраўпарадкаваннем тэрыторыi);

– тэхнічны нагляд за працамі ў галіне водазабеспячэння і каналізацыі;

– тэхнічны нагляд за працамі па мантажы ўнутраных сетак цеплазабеспячэння, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра;

– тэхнічны нагляд за працамі па мантажы вонкавых сетак цеплазабеспячэння;

– тэхнічны нагляд за працамі ў галіне газазабеспячэння;

– тэхнічны нагляд за працамі ў галіне электразабеспячэння і аўтаматызацыі;

– тэхнічны нагляд за працамі ў галіне сувязі, сігналізацыі.