КОМПЛЕКСНАЕ КiРАВАННЕ БУДАУНiЧАЙ ДЗЕЙНАСЦi

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства “Беларускі інстытут будаўнічага праектавання” Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь мае атэстат адпаведнасці трэцяй катэгорыі на права аказання інжынерных паслуг пры ажыццяўленні дзейнасці ў галіне будаўніцтва аб’ектаў першага-чацвёртага класаў складанасці.

Ажыццяўленне комплекснага кіравання будаўнічай дзейнасцю ўключае вядзенне тэхнічнага нагляду за будаўніцтвам аб’ектаў.

Структурныя падраздзяленні Інстытута дазваляюць ажыццявіць увесь комплекс работ па ўзвядзенню аб’екта: ад збору зыходных дадзеных для праектавання, непасрэдна само праектаванне, будаўніцтва з ажыццяўленнем тэхнічнага нагляду, кантроль ужывальных матэрыялаў з іх выпрабаваннем, пры неабходнасці абследаванне будынкаў і збудаванняў, геадэзічнае суправаджэнне будаўніцтва з падрыхтоўкай выканаўчых здымак і здача аб’екта ў эксплуатацыю.