РАСПРАЦОУКА ПРАЕКТНАЙ ДАКУМЕНТАЦЫi

Для паспяховага ўводу скончаных будаўніцтвам аб’ектаў у эксплуатацыю на этапе праектавання неабходна ўлічыць шэраг патрабаванняў (аб’ёмна-планіровачных, пажарна-тэхнічных, санітарна-эпідэміялагічных), акрамя таго неабходна забяспечыць эксплуатацыйную надзейнасць, якасць ужывальных матэрыялаў і абсталявання, а таксама прымяніць аптымальныя праектна-канструктарскія рашэнні, якія забяспечваюць скарачэнне тэрмінаў і кошту будаўніцтва аб’ектаў.

Мы ажыццяўляем распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’ектах капітальнага рамонту, мадэрнізацыі, рэканструкцыі, рэстаўрацыі і ўзвядзення для аб’ектаў 1-5 класаў складанасці па наступных раздзелах:

  • Архітэктурныя рашэнні;
  • Канструктарскiя рашэнні;
  • Генеральны план і транспарт;
  • Тэхналагічныя рашэнні;
  • Ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыянаванне;
  • Супрацьдымная абарона;
  • Сеткі цеплазабеспячэння;
  • Водазабеспячэнне;
  • Вадаправод і каналізацыя, вонкавыя сеткі водазабеспячэння і каналізацыя;
  • Аўтаматычная сістэма пажаратушэння;
  • Унутраныя і вонкавыя сеткі электразабеспячэння;
  • Сілавое электраабсталяванне і электраасвятленне;
  • Аховай ад маланак і зазямленне;
  • Падстанцыі трансфарматарныя;
  • Аўтаматызацыя інжынерных сістэм;
  • Вонкавыя і ўнутраныя сеткі сувязі;
  • Сістэма пажарнай сігналізацыі і абвесткі аб пажары;
  • Ахоўная сігналізацыя;
  • Сістэмы відэаназірання, сістэма кантролю і кіравання доступам;
  • Ахова навакольнага асяроддзя, ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, экалагічны пашпарт праекта;
  • Каштарысная дакументацыя;
  • Праект арганізацыі будаўніцтва.

Пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі шырока прымяняюцца сістэмы аўтаматызаванага праектавання. Укараняюцца і актыўна выкарыстоўваюцца найноўшыя праграмныя прадукты і перадавыя тэхналогіі ў галіне праектавання.

Рашэнні, якiя прыймаюцца, праходзяць унутраны аўдыт на прадмет адпаведнасці патрабаванняў у галіне пажарнай бяспекі, што дазваляе забяспечыць атрыманне заключэння МНС пры ўводзе ў эксплуатацыю аб’ектаў.

Спецыялісты аддзела выпуску забяспечваюць высокую якасць выпускаемай прадукцыі: выкарыстоўваецца сучасная капіравальна-размнажальная тэхніка і пераплётнае абсталяванне.

Наш канчатковы прадукт – праектна-каштарысная дакументацыя, яе якасць – твар прадпрыемства.