Інстытут уваходзіць у спіс вядучых праектных арганізацый як Мінска, так і Беларусі ў цэлым. Сёння наша праектная арганізацыя выконвае значны аб’ём работ на дзяржаўна важных аб’ектах. Мы рады прапанаваць Вам поўны спектр паслуг па праектаванні і дызайне — ад простых адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў да ўнікальных аб’ектаў, у тым ліку аб’ектаў, уключаных у пералік гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Праектныя работы, якія выконваюцца нашай арганізацыяй, уключаюць увесь комплекс паслуг-пачынаючы ад першых кансультацый і заканчваючы распрацоўкай архітэктурнай канцэпцыі, выканання неабходных інжынерна-геадэзічных пошукаў, абследавання будаўнічых канструкцый, да выканання ўсёй неабходнай рабочай дакументацыі. Дадаткова для сваіх кліентаў мы даем паслугі па комплексным суправаджэнні праекта: выкананне функцый генеральнага праекціроўшчыка, iнжынерныя паслугі, атрыманне неабходных узгадненняў, аўтарскі нагляд за будаўніцтвам.
Нашы прынцыпы работы -прагрэсіўнасць рашэнняў, комплекснае рашэнне задач, якасць выпускаемай праектнай дакументацыі, дзелавая этыка і пастаянны прафесійны рост.
Наша задача -перспектыўнае развіццё, дасягненне высокіх паказчыкаў і эканамічная стабільнасць.