Для паспяховага ўводу скончаных будаўніцтвам аб’ектаў у эксплуатацыю на этапе праектавання неабходна ўлічыць шэраг патрабаванняў (аб’ёмна-планіровачных, пажарна-тэхнічных, санітарна-эпідэміялагічных), акрамя таго неабходна забяспечыць эксплуатацыйную надзейнасць, якасць ужывальных матэрыялаў і абсталявання, а таксама прымяніць аптымальныя праектна-канструктарскія рашэнні, якія забяспечваюць скарачэнне тэрмінаў і кошту будаўніцтва аб’ектаў.
Мы ажыццяўляем распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’ектах капітальнага рамонту, мадэрнізацыі, рэканструкцыі, рэстаўрацыі і ўзвядзення для аб’ектаў 1-5 класаў складанасці па наступных раздзелах:
- Архітэктурныя рашэнні;
- Канструктарскiя рашэнні;
- Генеральны план і транспарт;
- Тэхналагічныя рашэнні;
- Ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыянаванне;
- Супрацьдымная абарона;
- Сеткі цеплазабеспячэння;
- Водазабеспячэнне;
- Вадаправод і каналізацыя, вонкавыя сеткі водазабеспячэння і каналізацыя;
- Аўтаматычная сістэма пажаратушэння;
- Унутраныя і вонкавыя сеткі электразабеспячэння;
- Сілавое электраабсталяванне і электраасвятленне;
- Аховай ад маланак і зазямленне;
- Падстанцыі трансфарматарныя;
- Аўтаматызацыя інжынерных сістэм;
- Вонкавыя і ўнутраныя сеткі сувязі;
- Сістэма пажарнай сігналізацыі і абвесткі аб пажары;
- Ахоўная сігналізацыя;
- Сістэмы відэаназірання, сістэма кантролю і кіравання доступам;
- Ахова навакольнага асяроддзя, ацэнка ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, экалагічны пашпарт праекта;
- Каштарысная дакументацыя;
- Праект арганізацыі будаўніцтва.
Пры распрацоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі шырока прымяняюцца сістэмы аўтаматызаванага праектавання. Укараняюцца і актыўна выкарыстоўваюцца найноўшыя праграмныя прадукты і перадавыя тэхналогіі ў галіне праектавання.
Рашэнні, якiя прыймаюцца, праходзяць унутраны аўдыт на прадмет адпаведнасці патрабаванняў у галіне пажарнай бяспекі, што дазваляе забяспечыць атрыманне заключэння МНС пры ўводзе ў эксплуатацыю аб’ектаў.
Спецыялісты аддзела выпуску забяспечваюць высокую якасць выпускаемай прадукцыі: выкарыстоўваецца сучасная капіравальна-размнажальная тэхніка і пераплётнае абсталяванне.
Наш канчатковы прадукт – праектна-каштарысная дакументацыя, яе якасць – твар прадпрыемства.
Кошт паслуг вызначаецца згодна з метадычнымі ўказаннямі аб парадку вызначэння кошту распрацоўкі дакументацыі праектнага забеспячэння будаўнічай дзейнасці рэсурсным метадам (НЗТ 8.01.00-2014), зацверджаным загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2014 г. № 169 з увядзеннем у дзеянне з 1 ліпеня 2014 г.