Тэхнічны нагляд уключае ў сябе нагляд за адпаведнасцю будаўнічых прац, ужывальных матэрыялаў, вырабаў, канструкцый патрабаванням абавязковых для выканання тэхнічных нарматыўных прававых актаў, зацверджанай праектнай дакументацыі і ўключае ў сябе:
– тэхнічны нагляд за агульнабудаўнічымi працамi;
– тэхнічны нагляд за будаўніцтвам (добраўпарадкаваннем тэрыторыi);
– тэхнічны нагляд за працамі ў галіне водазабеспячэння і каналізацыі;
– тэхнічны нагляд за працамі па мантажы ўнутраных сетак цеплазабеспячэння, вентыляцыі і кандыцыянавання паветра;
– тэхнічны нагляд за працамі па мантажы вонкавых сетак цеплазабеспячэння;
– тэхнічны нагляд за працамі ў галіне газазабеспячэння;
– тэхнічны нагляд за працамі ў галіне электразабеспячэння і аўтаматызацыі;
– тэхнічны нагляд за працамі ў галіне сувязі, сігналізацыі.
Кошт паслуг вызначаецца згодна з метадычнымі ўказаннямі аб парадку вызначэння кошту паслуг па арганізацыі і забеспячэнні будаўніцтва пры ажыццяўленні функцый заказчыка, забудоўшчыка (YPN 8.02.ІА-2023), зацверджаным загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2023 г. № 124 з увядзеннем у дзеянне з 1 ліпеня 2023 г.